Прыхільнікі ІД прыгразілі тэрактамі ў Лондане, Берліне і Рыме

05.04.2016 / 17:20

Прыхільнікі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» апублікавалі відэаролік, у якім пагражаюць здзейсніць тэракты ў Лондане, Берліне і Рыме.

У відэароліку паказаныя кадры з Парыжа і Бруселя, знятыя там пасля выбухаў, адказнасць за якія ўзялі на сябе джыхадзісты. Адзін з баевікоў кажа, што не ведае, які горад стане наступным, бо гэта можа быць Лондан, Берлін або Рым.

У відэароліку дэманструюцца Вестмінстэрскі палац і Калізей. Акрамя таго, у кадры з'яўляюцца падпалены Біг Бэн і падпалены брытанскі сцяг. Пры гэтым ролік быў зняты менавіта невядомымі прыхільнікамі ІД, а не самой арганізацыяй.

Нагадаем, раней ЦРУ папярэдзіла аб высокай імавернасці тэрактаў у Варшаве і Берліне.