Rolling Stones выпусцяць новы альбом

05.04.2016 / 20:55

Легендарны брытанскі рок-гурт Rolling Stones працуе над запісам новага альбома, рэліз якога чакаецца ўжо сёлета.

infobae.com

Па словах музыкаў, акрамя новых песень у альбом увойдуць некалькі блюзавых кавераў, у тым ліку на песні Хаўлін Вулфа і Літла Уолтара.

Апошні альбом Rolling Stones пад назвай «A Bigger Bang» быў выпушчаны ў 2005 годзе.

Як абяцаюць удзельнікі гурту, у бліжэйшыя месяцы будуць абвешчаныя даты планаваных канцэртаў у падтрымку рэлізу.

Вядома, што Rolling Stones маюць намер даць некалькі маштабных канцэртаў у Вялікабрытаніі.