WhatsApp увёў поўнае шыфраванне для ўсіх відаў паведамленняў

05.04.2016 / 22:08

Месенджар WhatsApp увёў поўнае скразное шыфраванне для ўсіх відаў паведамленняў, паведамляецца ў блогу кампаніі.

Новаўвядзенне закране тэкставыя паведамленні, групавыя чаты, галасавыя паведамленні, тэлефанаванні, а таксама перадачу файлаў. Для працы скразнога шыфравання неабходна, каб ва ўсіх удзельнікаў размовы была ўстаноўлена апошняя версія прыкладання.

Прынцып скразнога шыфравання мае на ўвазе, што шыфраванне ажыццяўляецца непасрэдна на прыладзе — паведамленне можа прачытаць толькі яго адрасат.