Следчы камітэт купляе «ўзломшчыка» смартфонаў

06.04.2016 / 15:05

Вызначаны пераможца тэндара Следчага камітэта Беларусі на закупку апаратна-праграмнага комплексу капіявання інфармацыі з мабільных прылад. Пратакол таргоў апублікаваны на афіцыйнай пляцоўцы дзяржзакупак icetrade.by.

У таргах удзельнічалі ПГУП «ІнфаВерытас» і ТАА «АйПі ТэлКом». Падчас таргоў, якія доўжыліся больш за гадзіну, двое ўдзельнікаў зрабілі больш за 300 крокаў аўкцыёну, а цана знізілася з пачатковых 955 млн. рублёў амаль у паўтара разу. У выніку пераможцам стаў «АйПі ТэлКом» з цаной 631 млн. рублёў.

Раней пры абвяшчэнні тэндара начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю СК Сяргей Кабаковіч растлумачыў БелаПАН, што набыццё новага апаратна-праграмнага комплексу неабходнае для збору доказнай базы ў дачыненні да фігурантаў крымінальных спраў. Канфіскаваныя ў адпаведнасці з заканадаўствам у падазроных і абвінавачаных па крымінальных справах прылады павінны быць агледжаныя, у тым ліку ўстаноўленае іх змесціва.

Апаратура такога класа, паводле слоў прадстаўніка СК, даўно выкарыстоўваецца ў падраздзяленнях Следчага камітэта па ўсёй краіне. Але неабходнае яе ўдасканаленне для забеспячэння эфектыўнага расследавання злачынстваў, звязаных найперш з незаконным абаротам наркотыкаў