На кальцавым раз'ездзе ў Лідскім раёне грузавы аўтамабіль «Сканія» «лёг на бок» ФОТЫ
09.04.2016 / 21:00
Гружаны аўтамабіль «Сканія» перакуліўся пад Лідай, паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама. ДТЗ адбылося днём 8 красавіка.
На прычэпе на адмысловай «пірамідзе» была замацаваная жалезабетонная пліта вагой 15 тон. Пры праездзе кальцавога скрыжавання кіроўца 1983 года нараджэння не ўлічыў асаблівасці грузу і ня скінуў хуткасць да бяспечнай, у выніку чаго на закругленні груз «пацягнуў» прычэп і кабіну направа.
«Сканія» лягла на бок. У аварыі ніхто не пацярпеў.