Паніхіда па Змітру Саўку пройдзе сёння і ў Нью-Ёрку

10.04.2016 / 08:51

Паніхіда па памерлым Змітру Саўку адбудзецца ў нядзелю, 10 красавіка, у кафедральным саборы імя Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (401 Атлантык Авэню, Нью-Ёрк).

Выбітны мовазнавец Зміцер Саўка памёр учора, 9 красавіка, ад раку. Яму было 50 гадоў.

Інфармацыя пра развітанне і пахаванне ў Мінску будзе паведамлена пазней.

Зміцер Саўка, Лужкі, 2 жніўня 2014 г., фота Наталлі Гардзіенка