У Польшчы ад вятранкі памерла дзіця, якое заразілі яго бацькі-антыпрышчэпачнікі

11.04.2016 / 11:42

Ілюстрацыйнае фота.

Вострую дыскусіі ў Польшчы выклікаў выпадак у Варшаве. Паўтарагадовае дзіця памерла ад вятранкі. Выглядае на тое, што бацькі наўмысна заразілі яго хваробай. Яны трымаліся антыпрышчэпачных поглядаў. Таму яны прынеслі малое на «вятранкавую вечарыну», каб яно само перахварэла і такім чынам выпрацавала імунітэт.

11 лютага дзіця памерла ў шпіталі на праспекце Жвіркі і Вігуры, піша Gazeta Wyborcza. Туды яно трапіла ў стане агоніі пасля трох дзён хварэння.

Бацькі прызналіся дактарам, што заносілі малое на так званую «вятранка party».

У Беларусі прышчэпкі ад вятранкі не ўваходзяць у лік абавязковых, але іх рабілі са згоды бацькоў на добраахвотнай аснове частцы школьнікаў.

Большасць людзей лёгка пераносяць вятранку, асабліва ва ўросце ад 3 да 15 гадоў. Але ў некаторых яна працякае ў вельмі цяжкай форме.

Ва ўсіх краінах ёсць людзі, якія лічаць, што прышчэпкі наносяць шкоду здароўю. Дактары даказваюць, што гэткія меркаванні не маюць пад сабой грунту.

Усеагульнае прышчапленне прывяло да таго, што людзі перасталі хварэць на многія раней масавыя хваробы, ад поліаміеліту да воспы.

СГ