Пры падзеньні ўкраінскага верталёта ў Чорным моры загінуў грамадзянін Беларусі

Украінскі верталёт Мі‑8 разьбіўся раніцай у панядзелак у Чорным моры.

29.04.2008 / 17:01


Адзін з 17 загінулых у катастрофе верталёта Мі‑8 у Чорным моры працаўнікоў «Чарнаморнафтагазу» выявіўся грамадзянінам Беларусі.

Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс‑Украіна» паведамілі ў прэс‑службе Галоўнага ўпраўлення МНС краіны ў Крыме.

Украінскі верталёт Мі‑8 разбіўся раніцай у панядзелак у Чорным моры. На яго борце знаходзіліся 17 працаўнікоў «Чарнаморнафтагазу» і 3 чальцы экіпажу.

На месцы загінулі 19 чалавек, адзін пасажыр сканаў праз некалькі гадзінаў ад атрыманых траўмаў.

Эўрарадыё