«Дазваляе выкарыстоўваць самыя сучасныя трафікі» — інтэрнэт рагоча з заяў віцэ-прэм'ера Калініна ВІДЭА
20.04.2016 / 00:05
Віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін адказвае ва ўрадзе за будоўлю і ЖКГ. Але на выставе інфармацыйных тэхналогій TIBO-2016 ён стаў зоркай дня дзякуючы свайму малазразумеламу выступу.
«Большасць нашых грамадзян карыстальнікаў ІТ-тэхналогіямі і інтэрнэт-рэсурсам з 9,5 мільёна грамадзян маюць абаненцкае прыкладанне і карыстанне каля 13 мільёнаў нашых грамадзян. Гэта сведчыць аб тым, што створаны рэсурс, які дазваляе любому карыстальніку выкарыстоўваць самыя сучасныя трафікі для ўкаранення інтэграцыі і развіцця сваіх магчымасцяў попыту інтарэсаў», — сфармуляваў Калінін.
* * *