У Маладзечанскім раёне абрабавалі банк

21.04.2016 / 22:27

21 красавіка было абрабаванае аддзяленне аднаго з найбуйнейшых беларускіх банкаў у аграгарадку Беразінскае Маладзечанскага раёна. Інфармацыю аб злачынстве пацвердзілі ў прэс-службе УУС Мінаблвыканкама.

«Каля 17.00 у аграгарадку Беразінскае адбыўся напад на касу аддзялення аднаго з банкаў. На месцы працуе следча-аператыўная група, прадстаўнікі міліцыі і Следчага камітэта, а таксама Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз», — распавёў кіраўнік прэс-службы УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак.

Сума выкрадзенага устанаўліваецца. Разглядаюцца некалькі версій здарэння, прыняты меры для вышуку злачынцы.

Па паведамленнях чытачоў, узброены рабаўнік быў у масцы і перасоўваўся на матацыкле.