З Беларусбанка ў Маладзечанскім раёне скралі 60 млн рублёў
Заведзена крымінальная справа.
22.04.2016 / 10:26
Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці разбіраецца ў абставінах разбойнага нападу на аддзяленне ААТ «АСБ Беларусбанк» у Маладзечанскім раёне, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Следствам устаноўлена, што увечары 21 красавіка невядомы зайшоў у аддзяленне банка, скарыстаўшыся адсутнасцю наведвальнікаў і пагражаючы супрацоўніку падобным да пісталета прадметам, завалодаў грашовымі сродкамі не менш за 60 млн рублёў. Пасля чаго збег з месца здарэння, паведамляе прэс-служба.
У цяперашні час следчыя ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз праводзяць комплекс следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўсталяванне асобы і затрыманне нападніка.
Па факце разбою, здзейсненага з мэтай завалодання маёмасцю ў буйным памеры, УСК па Мінскай вобласці распачата крымінальная справа па ч.2 арт.207 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Раней Tut.by са спасылкай на мясцовых жыхароў паведамляў, што налётчык перасоваўся на матыцыкле.