Мінгарвыканкам даў дазвол на правядзенне «Чарнобыльскага шляху» ў Мінску

Мінгарвыканкам даў дазвол на правядзенне «Чарнобыльскага шляху» 26 красавіка ў 30-я ўгодкі катастрофы.

22.04.2016 / 12:46

Збор а 18-й каля кінатэатра «Кастрычнік», — напісаў у сваім фэйсбуку старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Нагадаем, што 8 красавіка заяўка на правядзенне акцыі была пададзена ў Мінгарвыканкам.

Заяўнікі прасілі дазволіць збор удзельнікаў акцыі на пляцоўцы каля прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук з 18 да 19 гадзін, затым яны планавалі правесці гадзінную дэманстрацыю па вуліцах Сурганава і Арлоўскай да царквы абраза Божай Маці «Спатоленне загінулых», дзе запланаваны мітынг і ўскладанне кветак. Акцыю плануецца завершыць а 21.00.

У якасці мэтаў мерапрыемства названыя прыцягненне грамадскай увагі да 30-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, праблемы развіцця атамнай энергетыкі, экалогіі і якасці жыцця ў краіне, а таксама публічнае выказванне ўдзельнікамі сваіх грамадзка-палітычных поглядаў.

Чарнобыльскі шлях — 2015, фота Сяргея Гудзіліна