У Ваўкавыску браты рассварыліся праз няслушны выбар мыла — спрэчка скончылася забойствам

22.04.2016 / 14:10

У Ваўкавыску два раней судзімыя браты 1978 і 1981 гадоў нараджэння пасварыліся.

Старэйшы брат меркаваў, што малодшы мыў шкарпэткі не тым мылам, што трэба. Сварка часова прыпынілася.

Аднак старэйшы брат вырашыў працягнуць канфлікт і прыйшоў услед за малодшым на кухню. У выніку ён атрымаў два ўдары нажом у грудную клетку злева. Раненні аказаліся несумяшчальныя з жыццём.

У дачыненні малодшага брата заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Забойства».