Сярэдні заробак у Расіі — менш за $380 «чыстымі»

22.04.2016 / 19:33

Федэральная служба статыстыкі Расіі апублікавала дадзеныя аб сярэднім заробку за люты 2016 года.

Паводле падлікаў, работнікі ў Расіі мелі «бруднымі» 33 873 расійскія рублі. Па тагачасным курсе гэта $435.

Пасля сплаты падаткаў на руках мусіла застацца 29470 рублёў ($378).

Нагадаем, у студзені 2016 заробак складаў $365 «чыстымі».

Па стане на люты Расія заставалася чацвёртай з канца краінай Еўропы па велічыні сярэдняга заробку. Ніжэй толькі Украіна, Малдова і Беларусь.

ЯМ