Падтрымка маладых дызайнераў у межах Беларускага тыдня моды ФОТА

22.04.2016 / 20:50

«Па-за планам» – праграма мерапрыемстваў па падтрымцы творчай моладзі. Сутнасць гэтага праекта – у дапамозе маладым, але ўжо вядомым брэндам, падтрымка малога бізнэсу. У межах праграмы адбыліся паказы трох маладых беларускіх дызайнераў і Ганны Рамакаевай з Расіі.

Найбольшую цікавасць выклікаў конкурс «Off Schedule BFW», спонсарам выступіла кампанія LG Electronics, якая выдзеліла пераможцу грант на стварэнне новай калекцыі адзення ў памеры тры тысячы даляраў. У спаборніцтве за яго ўзялі ўдзел дзевяць маладых беларускіх брэндаў вопраткі. Адмыслова для конкурсу ў НВЦ «БелЭкспа», дзе праходзіў адзінаццаты Беларускі тыдзень моды, пабудавалі асобны павільён для прэзентацый, якія рабіліся ў выглядзе інсталяцый. Пераможца будзе вызначаны праз пэўны час.

«Limitedminsk»

«Dariko&piper»

«Zabelina»

«Anna-Maria Eglit»

«Pipchenko»

«Yanchilina»

«Totallook»

Наталля Кастрама-Андрэюк

«11 krstudio». 
Фота прадстаўленыя арганізатарамі Беларускага тыдня моды

Яна Ласка