Махляры падманулі «Нафтан» больш чым на 626 млн рублёў
22.04.2016 / 21:38
Адна з фірмаў нанесла ўрон ААТ «Нафтан» больш чым на 626 млн рублёў, пастаўляючы на прадпрыемства танныя вырабы пад выглядам дарагіх. Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.
Пракуратура Віцебскай вобласці па матэрыялах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС распачала крымінальную справу па ч.4 арт.209 КК Беларусі (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) супраць кіраўніка і галоўнага бухгалтара аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю.
Яны падазраюцца ў тым, што падчас рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па мадэрнізацыі асноўнай вытворчасці ААТ «Нафтан» пастаўлялі пад выглядам дарагіх вырабаў больш танныя. Гэтым яны нанеслі шкоду прадпрыемству на суму больш за 626 мільёнаў рублёў.