Польшча стала самым вялікім экспарцёрам дзвярэй і вокнаў у ЕС

26.04.2016 / 11:38

Польшча апярэдзіла Германію і Італію ды стала найбуйнейшым экспарцёрам сталярных вырабаў у Еўропе.

У 2015 годзе Польшча прадала за мяжу дзвярэй і вокнаў на суму больш за 1,5 мільярда еўра. Гэты паказчык на 13% перавышае дадзеныя за 2014 год.

Па словах дырэктара фірмы Velux Polska Яцэка Сівінскага, такія паказчыкі сталі вынікам развіцця будаўнічага і рамонтнага рынку ў Польшчы.