У Магілёве аўтамабіль збіў 8-гадовага хлопчыка на скейтбордзе. Дзіця ў рэанімацыі

26.04.2016 / 12:30

Аварыя адбылася 25 красавіка, каля 17.00, на Мінскай шашы ў раёне гандлёвага цэнтра «Парк Сіці». Пра гэта паведамілі ў ДАІ рэгіёна.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 38-гадовы кіроўца «Шкоды Актавіа» здзейсніў наезд на 8-гадовага хлопчыка, які перасякаў праезную частку дарогі па рэгуляваным пешаходным пераходзе на скейтбордзе.

У выніку ДТЗ дзіця атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і было шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.