Лукашэнка выказаўся пра Усебеларускі народны сход
26.04.2016 / 13:47
Для абмеркавання на Усебеларускім народным сходзе будзе прапанаваная рэалістычная праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на будучае пяцігоддзе без элементаў манілаўшчыны.
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам падчас наведвання Гомельскай вобласці.
«Праграма будзе абсалютна рэалістычнай, а не манілаўшчынай. Мы будзем планаваць зыходзячы з нашых магчымасцяў. Тое, што мы можам прыстойна дабавіць, у гэтым няма ніякіх сумневаў. Залог гэтага — тая мадэрнізацыя, якую мы правялі», — падкрэсліў беларускі лідар.