Шустэр абвясціў галадоўку да аднаўлення яму дазволу на працу ва Украіне
26.04.2016 / 21:30
Тэлевядучы Савік Шустэр заявіў, што пачынае галадоўку, якая працягнецца да таго часу, пакуль яму не вернуць права працаваць ва Украіне.
Пра гэта ён сказаў у прамым эфіры 3sTV.
«Я аб'яўляю галадоўку да моманту вяртання мне права працаваць ва Украіне», — заявіў журналіст.
«Гэта не праблема патрыятызму ўкраінскага. Я патрыёт Еўропы. Я не хачу, каб у Еўропе кралі, я не хачу, каб у Еўропе здзекаваліся з людей, я не хачу, каб у Еўропе былі войны. Я лічу, што тыя людзі, якія сёння прымаюць такія рашэнні, як мы бачылі, гэта людзі, якія вядуць нас да чарговай вайны, кровапраліцця», — дадаў Шустэр.
«Я буду галадаць, пакуль гэтыя людзі не зменяць сваё рашэнне», — падкрэсліў Шустэр.
Як вядома, кіеўскі цэнтр занятасці пазбавіў тэлевядучага Савіка Шустэра права на працу ва Украіне з-за «несапраўднай даведкі аб несудзімасці».
Журналіст, у сваю чаргу, сказаў, што працягне працу ва Украіне, нягледзячы на забароны.
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў аўторак вечарам выказаў надзею, што інцыдэнт з тэлевядучым Савікам Шустэрам будзе вычарпаны ў самыя кароткія тэрміны.
А прэм'ер-міністр Уладзімір Гройсман даручыў разабрацца ў сітуацыі з адменай дазволу на працаўладкаванне журналіста і аператыўна ўрэгуляваць сітуацыю ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.