Цыкл кінапаказаў «Украінская калекцыя» з Максімам Жбанковым», сеанс 3

27.04.2016 / 14:03

Прагляд і абмеркаванне стужкі «Белая птушка з чорнай меткай» (1971, рэж. Юры Ільенка, 99 хв.) 29 красавіка. Кнігарня Логвінаў. Пачатак а 19. Уваход - вольны.

Эпічная меладрама ад аператара «Ценяў забытых продкаў». Жыццё на скразняку эпохаў. Чатыры браты з румынска-ўкраінскага памежжа крочаць — часам разам, часцей паасобку — праз дзве вайны і тры ўлады, арышты, дзве партызанкі - савецкую ды антысавецкую, падманлівае каханне, нямецкі парадак ды камуністычнае шчасце.

Развітальнае рэха «адлігі» 1960-х, забароненае да пракату мясцовымі ідэолагамі адразу пасля заканчэння працы. Узнагарода міжнароднага Маскоўскага кінафэста (1971).