Пад Смаленскам у лабавым сутыкненні VW і фуры загінуў беларус

28.04.2016 / 16:23

Адзін чалавек загінуў і адзін атрымаў траўмы 27 красавіка, каля 04.30, у выніку лабавога сутыкнення VW з фурай пад Смаленскам.

Паводле інфармацыі абласной ДІБДР, 40-гадовы кіроўца Volkswagen Golf рухаўся па трасе Р120 Бранск — Смаленск, выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў фуру DAF. Ад удару абодва аўтамабіля вылецелі ў кювет.

У выніку ДТЗ кіроўца легкавушкі ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. 38-гадовая пасажырка VW з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваная. Абодва пацярпелых, паводле інфармацыі мясцовых СМІ, жыхары Віцебскай вобласці.

Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.