Праваслаўны свет святкуе Вялікдзень — Хрыстос уваскрос!
30.04.2016 / 21:51
Праваслаўны свет святкуе Вялікдзень. Сёлета ён досыць позна — 1 мая. Зрэшты, і вясна моцна забавілася.
У суботу ў храмах асвячалі велікодныя стравы. Урачыстыя ўсяночныя багаслужбы праходзяць ва ўсіх цэрквах Беларусі.
Вялікдзень — адно з найбольшых святаў года. Ён нагадвае нам пра нашу хрысціянскую веру, пра перамогу Жыцця вечнага над смерцю.
На Вялікдзень людзі вітаюцца адзін з адным, кажучы: «Хрыстос уваскрос!» І адказваюць на тое: «Сапраўды ўваскрос!»
Каталікі і пратэстанты святкавалі Вялікдзень месяц таму, 27 сакавіка. А наступным годзе будзем святкаваць яго супольна — 16 красавіка.
Потым цягам трох гадоў розніца будзе складаць тыдзень.
Выкарыстайце акенца для каментароў, каб павіншаваць сваякоў, сяброў, знаёмых з Вялікаднем.