Двухгадовая дзяўчынка, што ўпала з 7-га паверха, апрытомнела

04.05.2016 / 10:01

Інфармацыю пра гэта размясціла ў фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

«Дзяўчынка прыйшла ў сябе, стан яе медыкі ацэньваюць як стабільна цяжкі», - напісала Юлія Ганчарова. У цяперашні час працягваецца праверка ўсіх абставінаў таго, што здарылася.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў аўторак у Мінску на вуліцы Налібоцкай. Маці выйшла з кватэры, а чацвёра дзяцей засталіся з бабуляй.

Малодшая дзяўчынка паставіла зэдлік да акна, каб вызірнуць у яго, і выпала.