Мінскія кантралёры ўжо працуюць з відэарэгістратарамі 

04.05.2016 / 14:50

Раней паведамлялася, што дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» у красавіку закупіць першую партыю сродкаў аўдыё- і відэафіксацыі для кантралёраў грамадскага транспарту. У красавіку для гэтых мэтаў адбываліся пастаўкі абсталявання.

І вось сёння на некаторых маршрутах ужо можна пабачыць кантралёраў з вось такімі прыладамі:


Фота: twitter.com/mc_maxim

Рэгістратар запісвае відэа і гук, а таксама, што цікава, мае імянны подпіс кожнага кантралёра.