Абама зняўся ў жартаўлівай кароткаметражцы пра жыццё пасля адстаўкі ВІДЭА
04.05.2016 / 19:52
Белы дом апублікаваў відэа «Канапны галоўнакамандуючы» пра разважанні прэзідэнта ЗША Барака Абамы адносна таго, чым ён будзе займацца пасля сыходу ў адстаўку.
У роліку ён мацюкаецца, закідвае ногі на стол у Авальным кабінеце, спрабуе ўладкавацца трэнерам у баскетбольны клуб Washington Wizards, праходзіць бюракратычныя працэдуры ў вашынгтонскім упраўленні транспартам і глядзіць «Гісторыю цацак».