«Ён не мог ведаць, што гэта»: у Ватыкане каментуюць, чаму Папа Рымскі прыняў ад расійскага камуніста георгіеўскую стужку
08.05.2016 / 19:04
Фота: РИА Новости
«У чацвер, 5 мая, расійскія сродкі масавай інфармацыі распаўсюдзілі навіну пра тое, што ў сераду, падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, дэпутат Дзярждумы Расіі ад КПРФ Павел Дарохін, вітаючы Папу Францішка, уручыў яму «георгіеўскую стужачку», — паведамляе «Радыё Ватыкана».
У сувязі з гэтым дырэктар Ватыканскага прэс-цэнтра Федэрыка Ламбардзі патлумачыў, што Папа не мог ведаць, што такое «георгіеўская стужка», бо за межамі былога Савецкага Саюза яна невядомая.
«Падобныя рэчы падчас аўдыенцый Папы здараюцца даволі часта, і прадугледзець намеры удзельнікаў практычна немагчыма», — падсумаваў Ламбардзі.