Дзэн Перамогі: 20 кадраў пра тое, чаму 9 Мая ўжо не свята для ветэранаў вайны ФОТАРЭПАРТАЖ Сяргея Гудзіліна
Фатограф «НН» фіксаваў свята Перамогі на вуліцах Мінска амаль увесь дзень 9 мая. Далёка ад афіцыйных трыбун, але побач з тымі, для каго гэта свята і было арганізавана — простымі менчукамі.
09.05.2016 / 21:53
Тэхніка часоў вайны ля мінскай Ратушы і людзі ў ёй.
Канцэртная пляцоўка на Замчышчы.
Канцэртная пляцоўка на Замчышчы.
Няміга.
Хлопец у форме байца Чырвонай арміі грае на акардэоне на Нямізе.
Дзяўчыны ў строях 40-х у Верхнім горадзе.
Мужчыны ў форме Чырвонай арміі смажаць шашлыкі.
Святочная пляцоўка на Замчышчы.
Святочны канцэрт на плошчы Перамогі.
Удзельнікі канцэрту на плошчы Перамогі рыхтуюцца выйсці на сцэну.
Дзяўчаты робяць сэлфі ў чаканні канцэрту на Плошчы Перамогі.
Гледачы канцэрту на плошчы Перамогі.
Дзяўчынка засумавала, бо ёй не відаць сцэны.
У назве рэпартажу няма памылкі друку. Дзэн (у шырокім сэнсе) — гэта школа містычнага сузірання. Містычнага сузірання за тым, у што пераўтварыўся Дзень Перамогі за свае сем дзесяцігоддзяў.