Пераможца «Еўрабачання 2015» выканаў абяцанне Ivan'a і выйшаў на сцэну голым з ваўком 

12.05.2016 / 18:54

Пераможца «Еўрабачання 2015», шведскі выканаўца Монс Сельмерлёў, які выконвае абавязкі канферансье на сёлетнім конкурсе ў Стакгольме, падчас рэпетыцыі другога паўфіналу выйшаў на сцэну голым з плюшавым ваўком у руках.

vk.com

Верагодна, такім чынам вядучы вырашыў пажартаваць з беларускага выканаўцы Ivan'а, які неаднаразова заяўляў, што выступіць на «Еўрабачанні» голым і з жывымі ваўкамі. Як вядома, у канчатковым варыянце нумара будуць выкарыстаныя іх галаграмы, а сам выканаўца будзе апрануты.

Другі паўфінал, у якім выступіць прадстаўнік Беларусі, пачнецца сёння, а 22 гадзіне па беларускім часе. Ivan выйдзе пад пятым нумарам.