Беларусь не здолела прабіцца ў фінал «Еўрабачання» + відэа выступу

а хто Вам найбольш спадабаўся?

У Стакгольме прайшоў другі паўфінал 61-га міжнароднага конкурса песні «Еўрабачанне».

13.05.2016 / 00:03

У фінал прайшлі: Аўстралія, Балгарыя, Бельгія, Грузія, Ізраіль, Латвія, Літва, Польшча, Сербія, Украіна.

Беларускі спявак Ivan не патрапіў у фінал.

Пуцёўкі ў фінал, што пройдзе ў суботу, 14 мая, у першым паўфінале заваявалі Азербайджан, Арменія, Аўстрыя, Венгрыя, Кіпр, Мальта, Нідэрланды, Расія, Харватыя, Чэхія. Таксама ў фінале выступяць Брытанія, Германія, Іспанія, Італія, Францыя і Швецыя.

Цікава, што ў фінале выступяць усе суседзі беларусаў — Польшча, Літва, Латвія, Расія, Украіна.

Беларусы бралі ўдзел у «Еўрабачанні» 12 раз, прычым толькі чатыры разы выходзілі ў фінал (Дзмітрый Калдун, 2007, 6-е месца; праект «3+2», 2010, 24-е; Алёна Ланская, 2013, 16-е; Тэа, 2014, 16-е).

Падрабязныя вынікі — хто за каго галасаваў — стануць вядомыя толькі пасля фіналу.

Вось відэа выступу Айвана:

Мікіта Недаверкаў