Вакаліст Red Hot Chili Peppers шпіталізаваны ў ЗША

15.05.2016 / 17:50

Вакаліст сусветна вядомай амерыканскай рок-групы Red Hot Chili Peppers Энтані Кідзіс шпіталізаваны ў ЗША, паведамляюць інфармагенцтвы.

estacionk2.com

З-за гэтага прыйшлося адмяніць канцэрт у Каліфорніі, які павінен быў адбыцца ў рамках фестывалю KROQ Weenie Roast, што праводзіцца на арэне, якая змяшчае больш за 16 тысяч гледачоў. Пра прычыны шпіталізацыі пакуль не паведамляецца.

Red Hot Chili Peppers утвораны ў 1983 годзе. Гурт з'яўляецца ўладальнікам 7 прэмій «Грэмі», а таксама ўключаны ў Залу славы рок-н-ролу ў 2012 годзе.