Макей: У Беларуси и России нет расхождений в двусторонних отношениях
У Беларуси и России сегодня нет никаких расхождений в двусторонних отношениях, заявил министр иностранных дел Беларуси Владимир Макей 16 мая во время переговоров с российским коллегой Сергеем Лавровым, прибывшим в Минск накануне вечером.
16.05.2016 / 11:05
Паводле слоў Макея, кіраўнікі МЗС дзвюх краін сустракаюцца на рэгулярнай аснове, два разы на год, для таго каб абмеркаваць пытанні двухбаковых адносінаў, удзел у інтэграцыйных аб'яднаннях і ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне. «У нас абсалютна няма ніякіх разыходжанняў. Ёсць дакладнае разуменне таго, як нам рухацца далей, якія праблемы вырашаць і ў нашых двухбаковых адносінах, і ў інтэграцыйных аб'яднаннях», — падкрэсліў Макей.
У сваю чаргу Сяргей Лаўроў адзначыў, што плённыя перамовы ў двухбаковым фармаце з беларускім калегам ўжо прайшлі ўчора вечарам і сёння раніцай. «У нас ёсць рэчы, якія мы павінны абгаварыць, але самае галоўнае — што мы не выкручваемся, не ўтойваем чагосьці ад суразмоўцы, а выказваем сваю заклапочанасць, свае прапановы», — заявіў Лаўроў.
Расійскі міністр выказаў упэўненасць у тым, што на сённяшніх перамовах бакі змогуць прадметна разгледзець праграму ўзгодненых дзеянняў Саюзнай дзяржавы ў галіне знешняй палітыкі на 2016—2017 гады, якая была зацверджаная Вышэйшым дзяржсаветам Саюзнай дзяржавы ў пачатку года. «У нас ёсць дакладны план сумеснай працы, мы будзем ім кіравацца», — сказаў Лаўроў.
Як паведаміў на мінулым тыдні прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, парадак дня перамоў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін у Мінску ўключае «шырокі спектр актуальных пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва і сумеснай працы ў межах розных інтэграцыйных фарматаў, у першую чаргу ЕАЭС, СНД і АДКБ».
«Міністры таксама абмяркуюць тэму ўзаемнай падтрымкі і ўзгаднення падыходаў да дзейнасці на пляцоўках розных міжнародных арганізацый, — сказаў Мірончык. — Бакі плануюць абмяняцца думкамі па найбольш актуальных праблемах рэгіянальнай і глабальнай бяспекі і стабільнасці». Акрамя гэтага, падчас перамоў будуць закранутыя пытанні развіцця дагаворна-прававой базы ўзаемадзеяння міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі.
Пасля перамоў у МЗС адбудзецца сустрэча Сяргея Лаўрова з Аляксандрам Лукашэнкам. Праграмай візіту таксама прадугледжаныя сустрэчы кіраўніка расійскага МЗС з палітолагамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, выкладчыкамі і студэнтамі факультэта міжнародных адносін Белдзяржуніверсітэта.