Мядзведзь Топа б'ецца за званне найлепшага тэлевядучага Беларусі

17.05.2016 / 00:19

Міністэрства інфармацыі ладзіць чарговы конкурс «Тэлевяршыня». Звычайна ў ім удзельнічаюць журналісты БТ, АНТ, СТБ і рэгіянальных каналаў.

На сайце тэлеканала СТБ тым часам праходзіць галасаванне за прыз глядацкіх сімпатый.

Па стане на 17 мая лідзіруюць Вольга Бурлакова і Аляксандр Мяжэнны з ранішняй праграмы СТБ. У іх 28% галасоў.

На другім месцы Ілля Конанаў з праграмы «Капейка ў капейку» ад «Беларусь-2» (24%).

Таксама ў тройцы прызёраў пакуль трымаецца мядзведзь Топа з «Калыханкі». У яго 10% галасоў.

БЮ