Выпускныя вечары пройдуць у Мінску 10 чэрвеня
18.05.2016 / 10:27
Выпускныя вечары пройдуць у школах Мінска 10 чэрвеня, паведаміла начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай працы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Ганна Рысявец сёння на прэс-канферэнцыі.
«10 чэрвеня а 19-й гадзіне ў школах Мінска стартуюць мерапрыемствы, прысвечаныя ўручэнню дакументаў аб заканчэнні адукацыі», - сказала Ганна Рысявец.