У ліпені ў васьмі цягніках мінскага метро пусцяць «бягучы радок»

18.05.2016 / 10:57

У ліпені гэтага года ў васьмі саставах Мінскага метрапалітэна з’явіцца «бягучы радок» — святладыёднае інфармацыйнае табло.

Як паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу сталічнага метро, на сёння «бягучы радок» працуе ў шасці саставах першай лініі і ў двух саставах другой. У пачатку ліпеня такія табло з’явяцца яшчэ ў васьмі саставах, а да канца года — у 24.

Табло «бягучы радок» распрацаванае і вырабленае на прадпрыемстве «Інтэграл». Яно дублюе ўсе паведамленні вагоннага маўленчага інфарматара. Такая прылада асабліва важная для людзей з аслабленым слыхам.

На сёння на дзвюх лініях мінскага метро курсіруюць 72 саставы цягнікоў. За мінулы год паслугамі падземкі скарысталіся 305 мільёнаў пасажыраў.