Шчыгел упэўнены, што ўсім падабаецца — як птушкі рыхтуюцца да лета ФОТАРЭПАРТАЖ
18.05.2016 / 12:28
Такой парою лясы, паркі і скверы напоўнены не толькі маладой сакавітай зелянінай, але і мноствам птушыных галасоў. Птушкі ўсюды, і гэта вельмі прыгожа.
Лыска адганяе дзікіх качак ад свайго гнязда і дае нырца за ежай
Лыска адганяе дзікіх качак ад свайго гнязда і дае нырца за ежай
Сарока ахвотна корміцца тым, што падкінуць людзі
Варона цікуе за наваколлем
Пліска здолее дагнаць любую мушку
Чаплі занятыя сваім вялікім гняздом
Чаплі занятыя сваім вялікім гняздом
Шчыгел упэўнены, што ён усім падабаецца.
Пакуль самка берасцянкі ловіць кузурку
Яе муж добра наесца насення дзьмухаўцоў
Стрынатка добра глядзіцца на яблыневым цвеце
А салаўя, як заўседы, добра чуваць, але не так добра відаць.
Нястомныя шпакі даюць прыклад клопату аб сваіх дзетках.