ГПУ: Расія адмовіла ў экстрадыцыі Януковіча

18.05.2016 / 16:24

Расія адмовіла Украіне ў экстрадыцыі былога прэзідэнта Віктара Януковіча. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення спецыяльных расследаванняў Генпракуратуры Украіны Сяргей Гарбацюк, перадае Інтэрфакс-Украіна.

«Каля месяца назад прыйшоў адказ датычна адмовы ў выдачы», — заявіў Гарбацюк.

У сувязі з гэтым пракуратура ставіць пытанне аб яго допыце на тэрыторыі РФ. «Правядзенне якіх-небудзь следчых дзеянняў на тэрыторыі РФ без праваахоўных органаў гэтай краіны немагчыма», — адзначыў ён.