У Крычаўскім раёне ратавальнікі дасталі пенсіянерку з калодзежа

22.05.2016 / 10:54

Паведамленне пра інцыдэнт у вёсцы Чырвоная Буда паступіла раніцай 21 траўня.

Супрацоўнікі МНС выехалі на месца і дасталі з калодзежа жанчыну 1945 года нараджэння, якая выпадкова туды правалілася. Пацярпелую шпіталізавалі ў Крычаўскую раённую бальніцу з агульным пераахалоджаннем, перадае прэс-служба МНС.