ГУУС Мінгарвыканкама: Міліцыя праверыць інфармацыю, выкладзеную ў тэлефонным званку датычна Нацыянальнага аэрапорта «Мінск»

22.05.2016 / 22:13

«Калі вам здаецца, што ў аэрапорце цяпер павялічыцца колькасць міліцыі — не турбуйцеся, гэта часова. Работа такая. Раніцай падрабязнасці», — напісаў каля 22.00 увечары ў нядзелю ў сацыяльных сетках прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Гаворка ідзе аб Нацыянальным аэрапорце «Мінск».

«Атрымалі інфармацыю, цяпер яна правяраецца. Гэта звязана са званком», — сказаў БелаПАН Ластоўскі.

Іншыя падрабязнасці здарэння ён агучваць пакуль адмовіўся.