У Гродне ноччу знялі скандальны плакат, на якім Купалу пераблыталі з Коласам
22.05.2016 / 22:30
Партрэт Янкі Купалы пад імем Якуба Коласа знік з гарадзенскай вуліцы ў ноч пасля таго, як здымкі са скандальным білбордам з'явіліся ў інтэрнэце.
У Гродне вывесілі білбарды на тэму «Вуліцы нашага гораду». Побач з гатэлем «Беларусь» на плакаце, прысвечаным вуліцы Якуба Коласа, змясцілі выказваньне паэта пра родную мову і побач з ім партрэт Янкі Купалы. Здымкі з Гродна ў адзін дзень абляцелі інтэрнэт. Тэлефоны адказных гродзенскіх чыноўнікаў маўчалі, але ўначы партрэт Купалы-Коласа знялі.