Выбары ў Аўстрыі: усё вырашыць галасаванне па пошце

23.05.2016 / 07:44

У ходзе другога тура прэзідэнцкіх выбараў у Аўстрыі падлічаныя ўсе пададзеныя на выбарчых участках бюлетэні. Разрыў паміж супернікамі пакуль не перавышае 4%.

Па дадзеных міністэрства ўнутраных спраў краіны, за кандыдата ў прэзідэнты ад крайне правай Аўстрыйскай партыі свабоды Норберта Хофер прагаласавала 51,9% выбаршчыкаў, тады як за былога лідара Партыі «зялёных» Аляксандра Ван дэр Бэлена - 48,1%.

Відавочна, што ўсё вырашыцца пасля таго, як у панядзелак будуць падлічаны галасы 750 тысяч выбаршчыкаў, якія адправілі свае бюлетэні па пошце - гэта прыкладна 12% ад агульнай колькасці электарату.

Усяго ж правам голасу валодаюць амаль 6,4 мільёна грамадзян, паведамляе міністэрства ўнутраных спраў Аўстрыі.