Грэцыя ўхваліла меры жорсткай эканоміі дзеля пазыкі

23.05.2016 / 07:53

Парламент Грэцыі ўхваліў дадатковыя меры эканоміі, якія прадугледжваюць скарачэнне выдаткаў і павышэнне падаткаў, якія дазволяць краіне атрымаць чарговы транш ад міжнародных крэдытораў у памеры 5,4 млрд даляраў.

У аўторак 24 мая міністры фінансаў еўразоны павінны, як чакаецца, узгадніць прадастаўленні Грэцыі чарговага траншу.

За праект закона прагаласавалі 153 дэпутаты кіруючай кааліцыі леварадыкальнай «Сірызы» і правай партыі «Незалежныя грэкі», супраць — 145 дэпутатаў.

Прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас сказаў у нядзелю, што краіна, ухваліўшы новыя меры эканоміі, выканала свае міжнародныя абавязацельствы.

«Цяпер чарга за еўрапейскімі лідарамі», - сказаў кіраўнік урада агенцтву Франс прэс.

Грэцыя ў мінулым годзе пагадзілася ў абмен на фінансавую дапамогу Еўрасаюза ў памеры 86 мільярдаў еўра правесці шэраг рэформаў, сярод якіх павышэнне пенсійнага ўзросту, прыватызацыя, павелічэнне падаткаў і скарачэнне выдаткаў. Рашэнне парламента справакавала масавыя акцыі пратэсту ў Афінах. Тысячы чалавек сабраліся каля будынка заканадаўчага парламента.