У Тайландзе падчас пажару загінулі 17 школьніц

23.05.2016 / 07:57

Пры пажары ў інтэрнаце для дзяўчынак на поўначы Тайланда загінулі 17 школьніц ва ўзросце ад 5 да 12 гадоў, яшчэ пяць дзяўчынак атрымалі раненні. Прычыны ўзгарання пакуль не ўстаноўлены

У правінцыі Чыанграй на поўначы Тайланда адбыўся пажар у інтэрнаце для дзяўчынак пры прыватнай школе. Пра гэта паведамляе BNO News са спасылкай на паліцыю.

У выніку пажару загінулі 17 школьніц ва ўзросце ад 5 да 12 гадоў, яшчэ дзве дзяўчынкі застаюцца зніклымі без вестак, пяць чалавек атрымалі сур'ёзныя раненні. 14 чалавек змаглі выратавацца.

Як удакладнілі ў паліцыі, пажар пачаўся ў нядзелю прыблізна ў 23:00 па мясцовым часе. Узгаранне было ліквідавана раніцай 23 мая.