Хакей. Беларусь трапіць у групу з Канадай, ЗША і Швецыяй і, імаверна, будзе гуляць у Парыжы

23.05.2016 / 09:41

Славацкі партал Hokej.sk разлічыў групы на наступны чэмпіянат свету па хакеі, які адбудзецца ў Францыі і Германіі, на аснове рэйтынгу ІІХФ.

Група 1: Канада (1 месца ў рэйтынгу ІІХФ), ЗША (4), Швецыя (5), Славакія (8), Беларусь (9), Латвія (12), Данія (13), Італія (19).

Група 2: Расія (2), Фінляндыя (3), Чэхія (6), Швейцарыя (7), Германія (10), Нарвегія (11), Францыя (14), Славенія (15).

Паводле інфармацыі ČT Sport, першая група будзе гуляць у Парыжы, другая — у Кёльне.

Адзначым, што зборную Францыі, як гаспадара спаборніцтваў, могуць памяняць месцамі са зборнай Даніі.