Названы першы лаўрэат прэміі фонду Барыса Нямцова
Першую прэмію фонду Барыса Нямцова атрымае экс-дэпутат Пскоўскага заканадаўчага сходу дырэктар газеты «Псковская губерния» Леў Шлосберг, паведаміў кіраўнік апякунскай рады фонду Уладзімір Кара-Мурза-малодшы.
23.05.2016 / 11:09
Леў Шлосберг
Фонд Барыса Нямцова ўручае прэмію за мужнасць у адстойванні каштоўнасцяў свабоды і дэмакратыі ў Расіі. Усяго на прэмію прэтэндавалі 45 чалавек, пяцёра фіналістаў былі адабраныя з дапамогай галасавання на сайце «Новой газеты».
Прэмія будзе ўручана Льву Шлосбергу ў Боне 12 чэрвеня.
***
Фонд Барыса Нямцова зарэгістраваны дачкой палітыка Жаннай Нямцовай, арганізацыя пачала працу ў Германіі ў лістападзе 2015 года.
У жніўні 2014 года Леў Шлосберг апублікаваў расследаванне аб гібелі пскоўскіх дэсантнікаў, якія маглі быць забітыя ва Украіне. Пасля публікацыі матэрыялу на Шлосберга быў здзейснены напад.