Супрацоўнік мінскага аэрапорта падазраецца ў крадзяжы гадзінніка ў пасажыркі
23.05.2016 / 11:14
Супрацоўнік Нацыянальнага аэрапорта Мінск падазраецца ў крадзяжы наручнага гадзінніка ў пасажыркі ў зоне перадпалётнага надгляду, паведаміў супрацоўнік прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксандр Марчанка.
Паводле яго слоў, у дачыненні да супрацоўніка аэрапорта заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса Беларусі.