У выніку выбухаў у Сірыі загінулі больш за 100 чалавек

23.05.2016 / 13:43

Больш за 100 чалавек загінулі ў выніку выбухаў у заходніх сірыйскіх гарадах Джабла і Тартус паблізу ад расійскіх вайсковых базаў.

У Тартусе побач з аўтавакзалам узарваўся замініраваны аўтамабіль, акрамя таго, на тэрыторыі вакзала падарваліся двое смяротнікаў.

У горадзе Джабла таксама адбылося некалькі выбухаў.

Дзяржаўныя сірыйскія СМІ паведамляюць, што мішэнню для выбухаў таксама сталі шматлюдныя аўтобусныя прыпынкі і бальніцы.