Памідораў разам з «Песнярамі» будзе весці радыёпраграмы на Sputnik Беларусь

23.05.2016 / 14:04

sputnik.by

Інфармацыйнае агенцтва Sputnik Беларусь запусціла інтэрнэт-радыё на рускай і беларускай мовах. Вядоўцамі праграмаў выступяць цяперашні кіраўнік легендарных «Песняроў» Вячаслаў Шарапаў і вядомы музыка Аляксандр Крывашэеў (творчы псеўданім — Аляксандр Памідораў).

Паведамляецца, што гэта будуць інфармацыйна-аналітычныя і аўтарскія праграмы. У іх будзе закранацца ўвесь спектр грамадска-палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і культурнага жыцця Беларуссі і замежжа.

Гасцямі студыі, як паведамляецца, стануць вядомыя палітыкі, грамадскія дзеячы, майстры мастацтваў, спартоўцы.