Саўчанка выйшла з самалёта басанож ФОТАФАКТ

25.05.2016 / 20:24

kyivpost.com

Лётчыца і народны дэпутат Украіны Надзея Саўчанка, асуджаная ў Расіі на 22 гады зняволення, вярнулася ва Украіну. На родную зямлю яна ступіла босай. Гэтак жа яна адказвала на пытанні журналістаў, а потым паехала ў адміністрацыю прэзідэнта Украіны.