У Германіі прынялі закон аб абавязковых курсах мовы і культуры для мігрантаў

26.05.2016 / 22:22

Дарослыя мігранты, якія не маюць працы, але ў якіх высокія шанцы застацца ў краіне, будуць праходзіць 600-гадзінны курс нямецкай мовы і 100-гадзінны курс культурнай арыентацыі, які будзе завяршацца іспытам пад назвай «Жыццё ў Германіі», паведамляе Euronews.

«Думаю, гэта важны момант для федэральнага ўрада — прыняць закон аб інтэграцыі. Такі закон будзе грунтавацца на прынцыпе заахвочвання і патрабаванняў, патрабаванняў і заахвочвання», — заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель.

Урад лічыць, што веданне нямецкай мовы палепшыць шанцы мігрантаў на тое, каб атрымаць працу.